У раёне працягваюць ушаноўваць перадавікоў уборачнай кампаніі “Жніво-2021”.

Уборачная кампанія на Петрыкаўшчыне выйшла на фінішную прамую. Надвор’е апошнія дні запавольвае тэмпы ўборачнай, але ў пагодлівыя дні хлебаробы працуюць на поўную моц. Таму і спіс перадавікоў штотыдзень папаўняецца новымі імёнамі. Наш сённяшні рэпартаж з КСУП “Грабаў”.

Вадзіцель гаспадаркі Юрый Радзіёнаў пераадолеў запаветны рубеж і заняў сваё пачэснае месца сярод герояў-тысячнікаў. Па стане на 18 жніўня Юрый Іванавіч перавёз на “МАЗ-555” 1095 тон зерня.
Ураджэнец вёскі Міхедавічы, вось ужо 25 гадоў жыве ў Грабаве і працуе ў мясцовай гаспадарцы. Сёлетняе жніво – 24-е ў працоўнай біяграфіі механізатара. 17-ы сезон верай і праўдай Юрыю Іванавічу служыць “МАЗ-555”. Да тэхнікі механізатар ставіцца адказна, таму і прастояў у яго амаль не бывае. А зона адказнасці ў яго вялікая: зялёная маса, сянаж, сілас, зерне – не адну тону сёлета перавёз мужчына.

За гады працы Юрый Радзіёнаў неаднаразова быў ганараваны лістамі падзякі і граматамі за добрасумленную працу і высокія вынікі. Бацька Юрыя Іванавіча таксама працаваў у сельскай гаспадарцы, быў загадчыкам мех-двара. Таму, можна лічыць, і з тэхнікай, і з нялёгкай працай аграрыя знаёмы наш герой з самага дзяцінства. І дома ў Юрыя Іванавіча поўны парадак: жонка загадвае поштай, сын і дачка жывуць і працуюць у Мінску. Трымае наш герой і гаспадарку, як без яе вясковаму чалавеку. А яшчэ ягоны падворак, па меркаванні землякоў, адзін з лепшых у аграгарадку. Як адзначыла кіраўнік сельгаспрадпрыемства Людміла Гарошка, Юрый Іванавіч – працаўнік адказны і надзейны. За гады працы зарабіў сабе рэпутацыю чалавека надзвычай працавітага, стараннага, добрасумленнага.                                                                

З перавезенай тысячай тон зерня павіншавала Юрыя Радзіёнава старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Галіна Курловіч. За добрасумленную і выніковую працу перадавіку ад райкама прафсаюза быў уручаны падарунак і ліст Падзякі. Словы ўдзячнасці за напружаную і выніковую працу адрасавала перадавіку і кіраўнік гаспадаркі Людміла Мікалаеўна Гарошка.
Нагодай для наведвання гаспадаркі стала яшчэ адна акалічнасць: хлебаробы сельгаспрадпрыемства першымі паставілі кропку ў бітве за ўраджай на Петрыкаўшчыне.
Зрэшты, гэты высокі вынік, як адзначылі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, быў чаканым: усю гарачую пару хлебаробы КСУП “Грабаў” былі на вядучых пазіцыях.

– У гэтым годзе ўмовы надвор’я сапраўды выпрабоўваюць нас на трываласць і прафесіяналізм. Адбітак на ўраджай наклалі і позняя вясна, і немагчымасць працаваць на тарфяных палетках, а пасля – анамальная спякота ў сярэдзіне лета, у той час, як зерне павінна налівацца. Але дзякуючы стараннай і зладжанай працы, мы сабралі з палёў усё да апошняга зярняці ў самыя кароткія і аптымальныя тэрміны. Сёлета намалочана 2017 тон зерня супраць 1117 мінулагодніх, – пазначыла ў час размовы кіраўнік гаспадаркі Людміла Гарошка.

І сёння, пасля паспяховага завяршэння сезону жніва, старшыня не без гонару паведаміла: дзяржзаказ выкананы, насенне ёсць, за паліва разлічыліся і за лізінгавую тэхніку выплаты ажыццяўляем своечасова.
Як падкрэсліла Людміла Мікалаеўна, поспех да аграрыяў не прыходзіць сам па сабе. Дамагаюцца яго толькі адказныя і працавітыя людзі. І ў КСУП “Грабаў” такія прафесіяналы ёсць. Дзякуючы ім ўборка прайшла якасна і ў сціслыя тэрміны. Свой уклад у агульную справу ўнеслі звяно механізатараў, агранамічная і інжынерная службы, за што ўсім вялікі дзякуй.
Так, уборка зерневых у КСУП “Грабаў” завяршылася. Але адпачываць хлебаробам няма калі: у гаспадарцы пачалі ўжо сеў сурэпіцы, ды і суседзям дапамагчы трэба. Лепшы механізатар, камбайнер маладзёжнага экіпажу Дзмітрый Гарошка на гэтым тыдні адправіўся дапамагаць калегам у суседнюю гаспадарку – ААТ “Агра-Слабада”.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара

01

02

Новости Петриковский район

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
Пред След

« ПАДЗЯКА ЗА СУМЛЕННУЮ ПРАЦУ Ў ЧАС УБОРАЧНАЙ КАМПАНІІ»

05-08-2022 Просмотров:52 Петриковский

« ПАДЗЯКА ЗА СУМЛЕННУЮ ПРАЦУ Ў ЧАС УБОРАЧНАЙ КАМПАНІІ»

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Галеня і кіраўнік Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белай Русь» Вольга  Усціновіч-Насека  ўручылі падзяку Дзмітрыю Гарошка з КСУП “Запаветы Ільіча” за высокія паказчыкі ва ўборачнай кампаніі.  Дзмітрый сапраўдны фанат сваёй працы і адзін з лідараў па намалоце збожжа сярод маладзёжных...

Подробнее »

«УЗНАЎЛЕННЕ СТАТКА – Ў IХ УМЕЛЫХ РУКАХ»

04-08-2022 Просмотров:278 Петриковский

«УЗНАЎЛЕННЕ СТАТКА – Ў IХ УМЕЛЫХ РУКАХ»

На Петрыкаўшчыне прайшоў раённы конкурс прафесійнага майстэрства сярод тэхнікаў-асемянатараў. Спецыялісты па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы ў любой сельскагаспадарчай арганізацыі з’яўляюцца адной з ключавых фігур. Ад якасці іх работы залежыць развіццё як жывёлагадоўлі, так і гаспадаркі ў цэлым. У прамой залежнасці...

Подробнее »

Ушанаваны лепшыя жывелаводы раена

06-04-2022 Просмотров:122 Петриковский

Ушанаваны лепшыя жывелаводы раена

Словы падзякі і каштоўне падарункамі  лепшым работнікам галіны жывёлагадоўлі.   На гэты раз са словамі падзякі і каштоўнымі падарункамі да лепшых работнікаў галіны жывёлагадоўлі КСУП “Запаветы Ільіча” завітаў старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса Васіль Хвацік. Як адзначыў у час...

Подробнее »

«Сытна, смачна i з душою»

01-04-2022 Просмотров:192 Петриковский

«Сытна, смачна i з душою»

Яшчэ на пачатку вясны спецыялісты райкама прафсаюзу работнікаў АПК правялі маніторынг умоў працы механізатараў, занятых на пасяўных работах. Адно з галоўных патрабаванняў да кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў –арганізацыя харчавання для работнікаў. Як наладжана харчаванне ў гаспадарках раёна ў гэтыя “гарачыя” дні, карэспандэнт...

Подробнее »

«ТРУД БЕЗ ТРАВМАТИЗМА»

25-03-2022 Просмотров:256 Петриковский

«ТРУД БЕЗ ТРАВМАТИЗМА»

День охраны труда в Петриковском районе. С целью создания здоровых и безопасных условий труда работающих, предупреждения несчастных случаев на производстве и профессиональных заболеваний в Петриковском районе  прошел «День охраны труда» на базе КСУП «Заветы Ильича». В мероприятии приняли участие Татьяна Талаш,...

Подробнее »

«Дзе нарадзiлiся, там i згадзiлiся»

07-02-2022 Просмотров:443 Петриковский

«Дзе нарадзiлiся, там i згадзiлiся»

     У снежні мінулага года Беларускі прафсаюз аграпрамысловага комплексу даў старт Рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод”,  якае мае мэту падтрымання і стымулявання працы лепшых аператараў машыннага даення і жывёлаводаў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы малочна-таварных і таварных ферм і комплексаў...

Подробнее »

Падарункi лепшым жывелаводам

28-01-2022 Просмотров:393 Петриковский

Падарункi лепшым жывелаводам

На Петрыкаўшчыне працягваецца ўшанаванне лепшых працаўнікоў па выніках Рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі“Наш жывёлавод”.  Старшыня Петрыкаўскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў ГалінаШчэрбак,галоўны бухгалтар Петрыкаўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК АленаГаленя  наведалі ААТ“Курыцічы”,каб сказаць словы падзякі мясцовым жывёлаводам за адказныя адносіны да   працы і ўручыць каштоўныя падарункі.     Першай сярод курыціцкіх жывёлаводаў атрымала заслужаную ўзнагароду Алена Ярыга, цялятніца малочна-таварнага комплексу “Курыцічы”. Працуе жанчына ў сельгасвытворчасці дванаццаць гадоў. Пасля заканчэння мясцовай школы, у адным з гомельскіх вучылішч набыла спецыяльнасць швачкі і пэўны час працавала на Мазырскай швейнай...

Подробнее »

Сустрэча з калектывам КСУП “Капаткевічы”

20-01-2022 Просмотров:347 Петриковский

Сустрэча з калектывам КСУП “Капаткевічы”

У час наведвання Петрыкаўшчыны намеснік старшыні Гомельскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Галіна Салавей правяла сустрэчу з калектывам КСУП “Капаткевічы” па пытаннях змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У ходзе гутаркі Галіна Станіславаўна акцэнтавала ўвагу прысутных на змяненні і дапаўненні ў...

Подробнее »

Падарункi лепшым жывелаводам

19-01-2022 Просмотров:304 Петриковский

Падарункi лепшым жывелаводам

На Петрыкаўщыне стартавала Рэсрублiканская акцыя «Наш жывелавод». У снежні мінулага года стартавала Рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод”. Мэта мерапрыемства – заўважыць і адзначыць старанных жывёлаводаў, чарговы раз падзякаваць ім за штодзённую цяжкую працу. Акцыя трывала замацоўваецца на Петрыкаўшчыне, паступова ахоплівае калектывы...

Подробнее »

Аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

17-01-2022 Просмотров:333 Петриковский

Аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

                                               Надзея Налецька, жывёлавод адкрытага акцыянернага таварыства «Курыцічы”. – Вельмі важна, каб у абмеркаванні прапанаваных змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прымала ўдзел працуючая моладзь. Мы, разам са старэйшым пакаленнем, робім усё магчымае, каб Беларусь заставалася мірнай краінай. Мяне, як маці...

Подробнее »

ОБСУЖДАЕМ ПРОЕКТ ИЗМЕНЕНИЙ И ДОПОЛНЕНИЙ КОНСТИТУЦИИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

14-01-2022 Просмотров:319 Петриковский

ОБСУЖДАЕМ ПРОЕКТ ИЗМЕНЕНИЙ И ДОПОЛНЕНИЙ КОНСТИТУЦИИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Петриковчанне о проекте Конституции. Елена Галеня, главный бухгалтер Петриковской районной профсоюзной организации работников АПК: впереди у нас очень ответственный период. Для каждого он станет своего рода экзаменом на гражданскую зрелость. Сегодня Беларусь стоит на пороге нового этапа исторического развития.    - Я...

Подробнее »

Дажынкі-2021»: на Петрыкаўшчыне

20-11-2021 Просмотров:265 Петриковский

Дажынкі-2021»: на Петрыкаўшчыне

«Дажынкі-2021»: у субботу на Петрыкаўшчыне ўшанавалі лепшых работнікаў аграпрамысловага комплексу раёна. Праца работнікаў сельскай гаспадаркі патрабуе майстэрства, цярплівасці, а самае галоўнае - самаадданасці і вялізнай любові да роднай зямлі. З пажаданнямі новых працоўных поспехаў, вытворчых перамог, здзяйснення планаў, моцнага здароўя, шчасця,...

Подробнее »

Месячник безопасности в отрасли животноводства в Петриковском районе

12-11-2021 Просмотров:285 Петриковский

Месячник безопасности в отрасли животноводства в Петриковском районе

В целях предупреждения производственного травматизма в отрасли животноводства мобильной группой Петриковского райисполкома проводится мониторинг всех сельскохозяйственных предприятий. В районе объявлен «Месячник безопасности» в отрасли животноводства.      Специалисты управления по труду, занятости и социальной защиты Татьяна Талаш, управления сельского хозяйства и продовольствия...

Подробнее »

Уборка кукурузы ў самым разгары

13-10-2021 Просмотров:294 Петриковский

Уборка кукурузы ў самым разгары

Нягледзячы на кастрычнік, у аграрыяў працягваюцца напружаныя дні – у гаспадарках Петрыкаўскага раёна ў разгары ўборка кукурузы. Днямі мы адправіліся ў КСУП “Запаветы Ільіча”, каб даведацца з першых вуснаў, як ідзе ўборачная. Як распавяла кіраўнік гаспадаркі Людміла Гарошка, штодзень у аператыўнай...

Подробнее »

«Героi хлебнай нiвы»

23-08-2021 Просмотров:353 Петриковский

«Героi хлебнай нiвы»

У раёне працягваюць ушаноўваць перадавікоў уборачнай кампаніі “Жніво-2021”. Уборачная кампанія на Петрыкаўшчыне выйшла на фінішную прамую. Надвор’е апошнія дні запавольвае тэмпы ўборачнай, але ў пагодлівыя дні хлебаробы працуюць на поўную моц. Таму і спіс перадавікоў штотыдзень папаўняецца новымі імёнамі. Наш сённяшні...

Подробнее »

Экскурсионная поездка в Древний Туров

05-07-2021 Просмотров:371 Петриковский

Экскурсионная поездка в Древний Туров

Петриковской районной профсоюзной организацией работников АПК совместно с первичными профсоюзными организациями отрасли была организована экскурсионная поездка в "Древний Туров" с посещением Борисо-Глебовского кладбища, церкви Всех Святых, памятника епископу Кириллу Туровскому, городища "Замковая Гора". Курлович Г.В., председатель Петриковской районной  профсоюзной организации...

Подробнее »

«Кормилица и няня»

05-01-2021 Просмотров:566 Петриковский

«Кормилица и няня»

Январь - месяц не только новогодних и Рождественских праздников. В это время традиционно проходит республиканская акция "Наш животновод". Это разумно, так как сельхозпредприятия в зимний период имеют финансовую подпитку благодаря производственным показателям животноводов и операторов машинного доения. Молоко и привесы...

Подробнее »

З добрым сэрцам

18-12-2020 Просмотров:286 Петриковский

З добрым сэрцам

   Трыццаць шэсць гадоў з лічбамі Інвалід трэцяй групы Галіна Сарока атрымала падарунак ад раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК у рамках акцыі “З добрым сэрцам” Галіна Віктараўна вырасла ў Курыцічах. Тут працавалі яе бацькі. Маці пайшла з жыцця рана, у...

Подробнее »

Першы этап сяўбы закончылi ў КСУП «Капаткевiчы»

30-03-2020 Просмотров:354 Петриковский

Першы этап сяўбы закончылi ў КСУП «Капаткевiчы»

Сёлета гаспадаркі Петрыкаўскага раёна маюць агульнае заданне пасеяць больш за 3 тысячы гектараў ранняй яравіны, пераважна – аўса. На ўчарашні дзень каля 70% задання было выканана, хаця трэць гаспадарак не пасеялі і паловы запланаванага. Са значным апераджэннем графіка ідуць КСУП...

Подробнее »

Тэмпературны рэжым на працоўных месцах

19-12-2019 Просмотров:436 Петриковский

Тэмпературны рэжым на працоўных месцах

З 1 лiстапада ў краіне пачаўся прафсаюзны маніторынг выканання тэмпературнага рэжыму на працоўных месцах. На мінулым тыдні рэйдавая група Петрыкаускага райкама прафсаюза работікаў АПК выехала на сельгаспрадпрыемствы раёна, каб вызначыць узровень падрыхтоўкі працоўных месцаў аграрыяў да халоднага перыяду. Агульнай тэндэнцыяй на...

Подробнее »