Праўду кажуць: далёка пойдзеш, калі радасць у працы знойдзеш. Гэта як раз тычыцца сям’і фермераў з Багрымавіч – Рыгора і Марыны Папок.
Даведаліся ад старшыні Петрыкаускага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірыны Берднік, што гэтая фермерская гаспадарка, у якую ўваходзіць чатыры чалавекі з адной сям’і, не так даўно далучылася да прафсаюзнага жыцця, стварыўшы сваю “пярвічку”. Ды і не толькі гэта падзея стала галоўнай у іх каляндарным плане бягучага года.
Марына Аляксандраўна, як высветлілася, са жніўня распачала работу гандлёвай кропкі ў вёсцы. Працяглы час пасля закрыцця гандлёвага аб’екта райспажыўтаварыства мясцовыя жыхары здавольваліся толькі наведваннем у населены пункт аўтамагазіна, які “ходзіць” тройчы на тыдзень. Цяпер паўнавартасны аб’ект харчовых тавараў, дзякуючы прыватнікам, зноў запрацаваў. Будынак быў выкуплены, у ім зрабілі рамонт, прыбудавалі складское памяшканне, падвялі наноў электраэнергію, свідравіну ўсталявалі і вось магазін “АНВАР” рады вітаць штодзень сваіх кліентаў.
Такую арыгінальную, з каўказскім, на мой погляд, “акцэнтам” назву прыдумала сама Марына Аляксандраўна. Як аказалася, ніякіх намёкаў на Каўказ у назве ўвогуле няма. Яна склалася з пачатковых літар імён дочак і ўнучак: Алесі, Ніны, Варвары і Раі.
– Летам наведвальнікаў было куды больш, – распавядае Марына Папок. – Але, упэўнена, што людзям у халодны час года будзе зручней завітаць да мяне, чым чакаць на марозе ў альтанцы аўталаўку. Я ж імкнуся задаволіць густ кожнага наведвальніка. Усе патрэбныя харчовыя тавары заказваю па заяўках і дастаўляюць іх у тэрмін.
Даволі шырокі асартымент малочных вырабаў пастаўляюць з Рагачоўскага камбіната. Рэалізуем і прадукцыю гомельскай маркі “Малочныя карункі”. На каўбасныя вырабы заключаны дагавор з Калінкавіцкім мясакамбінатам. Да таго, у асартыменце замарожаныя мяса і рыба. Хлеб і белабулачная прадукцыя ідзе з Петрыкава. Дарэчы, вяскоўцы менавіта яе і просяць. Віна-гарэлачныя напоі шматлікіх вытворцаў. Больш за 15 марак ідзе кандытарскіх вырабаў і цукерак. Мінеральная вада і солодкія газіраваныя напоі шматлікія. У асартыменце таксама свежая гародніна і камбікорм для хатняй жывёлы. Летам добра разыходзілася марожанае.
Жыхароў тут засталося няшмат – каля 50. З улікам дачнікаў назбіраецца крыху больш.
Першы час людзі заходзілі ў наш магазін і нават здымалі абутак. Так шкадавалі мае рукі, што даводзіцца штодзень мыць падлогу. Я заўсёды распачынаю дзень з вільготнай уборкі. Цяпер вось грубку трэба яшчэ прапаліць. У час абеду імкнуся паспець вырашыць арганізацыйныя пытанні, тую ж выручку завезці ў Пціч. У выхадны для магазіна дзень – аўторак – едзем гандляваць на рынак у Петрыкаў. Да таго, мой Рыгор задумаў увасобіць у жыццё новы аб’ект, але пра гэта ён вам сам раскажа.
Мы пачулі добрыя водгукі на адрас Марыны Аляксандраўны і яе гандлёвай кропкі ад мясцовага жыхара, 85-гадовага Васіля Герасіменкі, і паехалі да Рыгора Іванавіча.
Ён увіхаўся на рэканструкцыі будынка. Павітаўшыся, даведаліся, што раней гэта была грамадская лазня. Пазней, пасля закрыцця, аб’ект доўгі час не выкарыстоўваўся. Адзінае, што цэлае засталося ад яго, дык гэта сцены. Усё астатняе ўзводзіць цяпер наноў.
– Мяркую, у маі 2019 года гэта будзе яшчэ адна аграсядзіба на нашым рахунку, – патлумачыў Рыгор Іванавіч. – Тут жа будзе шмат пабудоў для адпачываючых. Так, планую ўзвесці печ, у якой на свежым паветры можна будзе гатаваць смачныя стравы. Лазня-бочка размесціцца побач. Да іх далучацца альтанка і стол для гульні ў більярд пад паветкай.
Тры гектары зямлі нам аддалі ў арэнду. Увесь гэты ўчастак абгародзім металапрофілем. Дарагавата, канечне, але будзе прыгожа.
На гэтай зямлі, як бачыце, мы пасеялі канюшыну. З такога невялічкага ўчастка нарыхтавалі 4 тоны сена. Тут жа ўзводзім драўлянае памяшканне для нашых рагуль. Тры каровы і 6 цялушак ужо маем. Плануем павялічыць статак да 20-30 жывёлін.
Малако нашы буронкі даюць добрае: да 25 літраў за дзень кожная і тлустасцю – 3,8-4 %. Гэта, скажу, выгадная справа – трымаць свой статак. Тым больш, што дзеці нашы таксама зацікаўлены ў выніку, дапамагаюць. Старэйшая Алеся на цэлае лета прыязджае сюды з Санкт-Пецярбурга. Маслабойкай сметанковае масла ўзбівае, сыр робіць. А ўнучкі смакуюць сырадой, казінае малачко аблюбавалі. У нас жа вялікая гаспадарка.
Увогуле, не разумею, як гэта людзі на жыццё скардзяцца? Жыві, працуй з золку да позняга, і вынік будзе! Трэба мець ідэю ў галаве і рукі, каб яе рэалізаваць. Я вось працую на свежым паветры, замерзну, дык чаю гарачага вып’ю і далей у справу. Добра, што зяць Павел, муж малодшай дачкі Ніны, што ў Мазыры, дапамагае па будаўніцтве. Ён вадзіцель-міжнароднік, працуе вахтавым метадам. Вяртаецца з рэйсу і адразу да мяне.
Жонка мая Марына родам з Цвярской вобласці, ну а я тутэйшы. Цудоўныя мясціны ў Багрымавічах, маляўнічыя, для рыбакоў добрыя. Вядома, што тут Пціч упадае ў Прыпяць. Да нас летам на рыбалку сем’і наведваліся з Санкт-Пецярбурга, Мінска, Гомеля, Мазыра.
Мне 59 гадоў і я яшчэ адчуваю моц у целе. Не трэба баяцца працы! Яна надае стымул жыць і ствараць.
– Падпісваюся пад кожным Вашым словам. Добрага вам здароўя, паважаныя Рыгор Іванавіч і Марына Аляксандраўна! Дзякуючы такім ініцыятыўным людзям, як вы, вёскі існуюць і аднаўляюцца. Будзьце шчаслівыя і поспеху вашым справам!
Інга ГІЛЕНКА.
06-04-2022 Просмотров:93 Петриковский
Словы падзякі і каштоўне падарункамі лепшым работнікам галіны жывёлагадоўлі. На гэты раз са словамі падзякі і каштоўнымі падарункамі да лепшых работнікаў галіны жывёлагадоўлі КСУП “Запаветы Ільіча” завітаў старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса Васіль Хвацік. Як адзначыў у час...
Подробнее »01-04-2022 Просмотров:150 Петриковский
Яшчэ на пачатку вясны спецыялісты райкама прафсаюзу работнікаў АПК правялі маніторынг умоў працы механізатараў, занятых на пасяўных работах. Адно з галоўных патрабаванняў да кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў –арганізацыя харчавання для работнікаў. Як наладжана харчаванне ў гаспадарках раёна ў гэтыя “гарачыя” дні, карэспандэнт...
Подробнее »25-03-2022 Просмотров:222 Петриковский
День охраны труда в Петриковском районе. С целью создания здоровых и безопасных условий труда работающих, предупреждения несчастных случаев на производстве и профессиональных заболеваний в Петриковском районе прошел «День охраны труда» на базе КСУП «Заветы Ильича». В мероприятии приняли участие Татьяна Талаш,...
Подробнее »07-02-2022 Просмотров:408 Петриковский
У снежні мінулага года Беларускі прафсаюз аграпрамысловага комплексу даў старт Рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод”, якае мае мэту падтрымання і стымулявання працы лепшых аператараў машыннага даення і жывёлаводаў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы малочна-таварных і таварных ферм і комплексаў...
Подробнее »28-01-2022 Просмотров:357 Петриковский
На Петрыкаўшчыне працягваецца ўшанаванне лепшых працаўнікоў па выніках Рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі“Наш жывёлавод”. Старшыня Петрыкаўскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў ГалінаШчэрбак,галоўны бухгалтар Петрыкаўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК АленаГаленя наведалі ААТ“Курыцічы”,каб сказаць словы падзякі мясцовым жывёлаводам за адказныя адносіны да працы і ўручыць каштоўныя падарункі. Першай сярод курыціцкіх жывёлаводаў атрымала заслужаную ўзнагароду Алена Ярыга, цялятніца малочна-таварнага комплексу “Курыцічы”. Працуе жанчына ў сельгасвытворчасці дванаццаць гадоў. Пасля заканчэння мясцовай школы, у адным з гомельскіх вучылішч набыла спецыяльнасць швачкі і пэўны час працавала на Мазырскай швейнай...
Подробнее »20-01-2022 Просмотров:313 Петриковский
У час наведвання Петрыкаўшчыны намеснік старшыні Гомельскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Галіна Салавей правяла сустрэчу з калектывам КСУП “Капаткевічы” па пытаннях змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У ходзе гутаркі Галіна Станіславаўна акцэнтавала ўвагу прысутных на змяненні і дапаўненні ў...
Подробнее »19-01-2022 Просмотров:278 Петриковский
На Петрыкаўщыне стартавала Рэсрублiканская акцыя «Наш жывелавод». У снежні мінулага года стартавала Рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод”. Мэта мерапрыемства – заўважыць і адзначыць старанных жывёлаводаў, чарговы раз падзякаваць ім за штодзённую цяжкую працу. Акцыя трывала замацоўваецца на Петрыкаўшчыне, паступова ахоплівае калектывы...
Подробнее »17-01-2022 Просмотров:302 Петриковский
Надзея Налецька, жывёлавод адкрытага акцыянернага таварыства «Курыцічы”. – Вельмі важна, каб у абмеркаванні прапанаваных змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прымала ўдзел працуючая моладзь. Мы, разам са старэйшым пакаленнем, робім усё магчымае, каб Беларусь заставалася мірнай краінай. Мяне, як маці...
Подробнее »14-01-2022 Просмотров:295 Петриковский
Петриковчанне о проекте Конституции. Елена Галеня, главный бухгалтер Петриковской районной профсоюзной организации работников АПК: впереди у нас очень ответственный период. Для каждого он станет своего рода экзаменом на гражданскую зрелость. Сегодня Беларусь стоит на пороге нового этапа исторического развития. - Я...
Подробнее »20-11-2021 Просмотров:234 Петриковский
«Дажынкі-2021»: у субботу на Петрыкаўшчыне ўшанавалі лепшых работнікаў аграпрамысловага комплексу раёна. Праца работнікаў сельскай гаспадаркі патрабуе майстэрства, цярплівасці, а самае галоўнае - самаадданасці і вялізнай любові да роднай зямлі. З пажаданнямі новых працоўных поспехаў, вытворчых перамог, здзяйснення планаў, моцнага здароўя, шчасця,...
Подробнее »12-11-2021 Просмотров:257 Петриковский
В целях предупреждения производственного травматизма в отрасли животноводства мобильной группой Петриковского райисполкома проводится мониторинг всех сельскохозяйственных предприятий. В районе объявлен «Месячник безопасности» в отрасли животноводства. Специалисты управления по труду, занятости и социальной защиты Татьяна Талаш, управления сельского хозяйства и продовольствия...
Подробнее »13-10-2021 Просмотров:262 Петриковский
Нягледзячы на кастрычнік, у аграрыяў працягваюцца напружаныя дні – у гаспадарках Петрыкаўскага раёна ў разгары ўборка кукурузы. Днямі мы адправіліся ў КСУП “Запаветы Ільіча”, каб даведацца з першых вуснаў, як ідзе ўборачная. Як распавяла кіраўнік гаспадаркі Людміла Гарошка, штодзень у аператыўнай...
Подробнее »23-08-2021 Просмотров:328 Петриковский
У раёне працягваюць ушаноўваць перадавікоў уборачнай кампаніі “Жніво-2021”. Уборачная кампанія на Петрыкаўшчыне выйшла на фінішную прамую. Надвор’е апошнія дні запавольвае тэмпы ўборачнай, але ў пагодлівыя дні хлебаробы працуюць на поўную моц. Таму і спіс перадавікоў штотыдзень папаўняецца новымі імёнамі. Наш сённяшні...
Подробнее »05-07-2021 Просмотров:352 Петриковский
Петриковской районной профсоюзной организацией работников АПК совместно с первичными профсоюзными организациями отрасли была организована экскурсионная поездка в "Древний Туров" с посещением Борисо-Глебовского кладбища, церкви Всех Святых, памятника епископу Кириллу Туровскому, городища "Замковая Гора". Курлович Г.В., председатель Петриковской районной профсоюзной организации...
Подробнее »05-01-2021 Просмотров:542 Петриковский
Январь - месяц не только новогодних и Рождественских праздников. В это время традиционно проходит республиканская акция "Наш животновод". Это разумно, так как сельхозпредприятия в зимний период имеют финансовую подпитку благодаря производственным показателям животноводов и операторов машинного доения. Молоко и привесы...
Подробнее »18-12-2020 Просмотров:271 Петриковский
Трыццаць шэсць гадоў з лічбамі Інвалід трэцяй групы Галіна Сарока атрымала падарунак ад раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК у рамках акцыі “З добрым сэрцам” Галіна Віктараўна вырасла ў Курыцічах. Тут працавалі яе бацькі. Маці пайшла з жыцця рана, у...
Подробнее »30-03-2020 Просмотров:335 Петриковский
Сёлета гаспадаркі Петрыкаўскага раёна маюць агульнае заданне пасеяць больш за 3 тысячы гектараў ранняй яравіны, пераважна – аўса. На ўчарашні дзень каля 70% задання было выканана, хаця трэць гаспадарак не пасеялі і паловы запланаванага. Са значным апераджэннем графіка ідуць КСУП...
Подробнее »19-12-2019 Просмотров:416 Петриковский
З 1 лiстапада ў краіне пачаўся прафсаюзны маніторынг выканання тэмпературнага рэжыму на працоўных месцах. На мінулым тыдні рэйдавая група Петрыкаускага райкама прафсаюза работікаў АПК выехала на сельгаспрадпрыемствы раёна, каб вызначыць узровень падрыхтоўкі працоўных месцаў аграрыяў да халоднага перыяду. Агульнай тэндэнцыяй на...
Подробнее »28-08-2019 Просмотров:337 Петриковский
Портфель первокласснику вручила Елена Галеня. Егор не особо охотно общался: ребёнка разбудили в саду и привезли для получения подарка, но мальчик лично мне пообещал, что будет учиться хорошо.
Подробнее »26-08-2019 Просмотров:367 Петриковский
Ожидает своей очереди лишь королева полей -- кукуруза. Комбайнеры добирают последние тонны золотистого зерна колосовых.
Подробнее »Сталадобрайтрадыцыяй напярэдадні Дня Перамогі наведвацца даветэранаўіўдзельнікаўВялікайАйчыннайвайны. Аддаць хвіліну сваёй увагі, пагутарыць з чалавекам, уручыць кветкі і падарункі – гэта каштуе ўсяго-нічога ў параўнанні з тым, які кошт гэтыя людзі…
Суботні майскі дзень быў аб’яўлены ў краіне працоўным Iмы разам са старшыней райкама прафсаюзаў АПК Ірынай Берднік паспяшылі наведацца з падарункамі ў ААТ “Камаровічы” да перадавікоў, чые імёны “мільгалі” сярод…
Стала добрай традыцыяйпрафсаюзам работнікаў АПК праводзіць акцыю “Наш жывёлавод”, якае мае мэту падтрымання і стымулявання працы лепшых аператараў машыннага даення і жывёлаводаў на вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы малочна-таварных і…
З даўніх часоў праца перадавых работнікаў ніколі не застаецца па-за ўвагай. Асабліва тых, хто, не ведаючы стомы, з дня ў дзень спраўна выконвае свае абавязкі. Ды што там выконвае –…
23 ноября в городе Петриков состоялся обучающий семинар по охране труда для общественных инспекторов учреждений образования , агропромышленного комплекса и других отраслей. Тему семинара «Осуществление общественного контроля по охране труда…
Праўду кажуць: далёка пойдзеш, калі радасць у працы знойдзеш. Гэта як раз тычыцца сям’і фермераў з Багрымавіч – Рыгора і Марыны Папок. Даведаліся ад старшыні Петрыкаускага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага…