Урачыстасцю ў акцыянерным таварыстве “Тураўшчына” напрыканцы мінулага тыдня завяршылі ўборку каласавых у нашым рэгіёне.  Мерапрыемства атрымалася надзвычай пазітыўным. Мясцовым хлебаробам і гасцям было чаго радавацца.

На толькі што ўбраным палетку роўны строй сельгастэхнікі. Абмалочаная ніва аж стракаціць ад рознакаляровых яркіх фарбаў адзення артыстаў. Яны велічальнай песняй ухваляюць тутэйшых камбайнераў і вадзіцеляў, спецыялістаў, якія завяршылі вялікую справу, шматлікіх гасцей.

 У сваім прывітальным слове старшыня райвыканкама Аляксандр Сідарэнка адзначыў, што нават і ў такі неспрыяльны год земляробы “Тураўшчыны” парадавалі багатым караваем.

 — Валавы намалот зерня па раёну склаў 22098 тон, — прааналізаваў вынік жніва Аляксандр Мікалаевіч, — і, вобразна кажучы, кожная другая тона ў ім (11776 тон)  — тураўская. У сярэднім з гектара атрымалі па 24 цэнтнеры збажыны, а ў сельгаспрадпрыемстве — па 50,5. Гэта адзін з найлепшых вынікаў не толькі на Жыткаўшчыне, але і на Гомельшчыне, што сведчыць аб высокім прафесійным майстэрстве і самааддачы спецыялістаў таварыства.

 — Дзякую за старанне, працавітасць і цягавітасць.  Менавіта вашымі залатымі рукамі здабыты важкі каравай, якім можам ганарыцца, — з вялікім хваляваннем і задавальненнем гаварыла сваім падначаленым дырэктар ААТ Раіса Страх. — Сапраўды, мы шмат прыклалі намаганняў, не лічыліся з уласным часам, але ўсе высілкі вартыя цяперашняга  дасягнення.

 Кіраўнікі раёна і гаспадаркі ўзнагародзілі сапраўдных герояў жніва-2021: камбайнера Івана Кузьміча і вадзіцеля Дзмітрыя Рая. Іван Іванавіч за сезон на палетках роднай гаспадаркі намалаціў больш як дзве тысячы тон зерня. Факт па праву ўвойдзе ў гісторыю хлебаробскай славы рэгіёна, бо дабіцца такога паказчыка на старэнькім камбайне айчыннай вытворчасці да гэтай пары не ўдавалася ні аднаму механізатару. Канечне, у біяграфіі камбайнера меліся важкія намалоты, але яны не дацягвалі да такой запаветнай лічбы.  Стомленасць на твары Кузьміча выдавала, наколькі моцна вырабіўся гэты чалавек, колькі сіл аддаў, каб сабраць вырашчанае.

 — Зразумела, кампанія крыху сцягнулася, але больш папрацавалі і большага дабіліся, — весела  азваўся Іван Іванавіч. — Быў сёлета першым тысячнікам, а завяршыў жніво з двухтысячным намалотам.

 Эстафету віншаванняў ад кіраўнікоў падтрымаў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Мікалай П’яўко. Ён нагадаў, як нялёгка ў бягучым годзе было расціць хлеб, якія складанасці пераадольвалі падчас уборкі.

 — Мы добра падрыхтаваліся і арганізаваліся, што прынесла належны плён, — падкрэсліў Мікалай Мікалаевіч. — Сёння як ніколі раней гаспадаркі падстаўлялі на жніве адзін аднаму  плячо падтрымкі. Талакой збіралі зерне ў ААТ “Людзяневічы”. І на тураўскай зямлі каласавыя ўбіралі камбайнеры з “Коленскага”, “Бялёва”, “Людзяневічаў”, “Чырвонага Бора”, “Жыткавічыхімсервіса”. Такая дапамога заслугоўвае самай цёплай і шчырай удзячнасці, бо ўсе стараліся, каб не ўпусціць спрыяльнае надвор’е, тым самым пазбегнуць на палетках вялікіх страт.

 Мікалай П’яўко таксама парадаваў тураўчан узнагародамі і падарункамі. Іх ён уручыў камбайнеру Віталю Сімончыку і вадзіцелю Сяргею Бічку, якія ўліліся ў рады хлебаробаў-тысячнікаў. Па словах намесніка дырэктара таварыства па ідэалагічнай рабоце Арцёма Кузьміча, ганаровага рубяжу ў гаспадарцы дасягнулі 8 камбайнераў і 7 вадзіцеляў.

 

Свой уклад ва ўшанаванне  герояў сёлетняга жніва ўнеслі і прафсаюзныя лідары раёна Уладзімір Гулюта і Уладзімір Радавец, а таксама самадзейныя артысты ўстаноў культуры Турава і Запясочча.  Народныя ансамблі “Ярок”, “Запясочанка”, сямейны “Абібок” радавалі ўсіх сваёй творчасцю. Несціхана лілася музыка над зжатай ніўкай, тым самым пацвярджаючы народнае выслоўе: ёсць хлеб, звініць і песня.

 Сяргей Белка

 Фота Святланы СЕВАСЦЬЯНАВАЙ

01

 

Новости Житковичский район

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
Пред След

Акция «Наш животновод» набирает обороты в Житковичском районе

15-02-2022 Просмотров:410 Житковичский

Акция «Наш животновод» набирает обороты в Житковичском районе

Профсоюзные лидеры Житковичского района чествовали передовиков животноводческой отрасли открытого акционерного общества «Люденевичи». Во время обеденного перерыва в комнате отдыха молочно-товарного комплекса «Люденевичи» собрались передовики отрасли животноводства и их коллеги, руководство предприятия. Председатель Житковичской районной профсоюзной организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса Владимир...

Подробнее »

Республиканская акция «Наш животновод» прошла в КСУП «Коленское» Житковичского района

11-02-2022 Просмотров:552 Житковичский

Республиканская акция «Наш животновод» прошла в КСУП «Коленское» Житковичского района

Лучших животноводов хозяйства, добившихся наиболее высоких производственных показателей в труде, чествовал председатель Житковичской районной профсоюзной организации работников АПК Владимир Радовец. Заслуженные почести передовикам молочного производства были оказаны нестандартно: за «сладким столом» подчас чаепития. В КСУП «Коленское» собрались лучшие из лучших —...

Подробнее »

Арыенцір – сацыяльная справядлівасць.

17-01-2022 Просмотров:293 Житковичский

Арыенцір – сацыяльная справядлівасць.

                                   Уладзімір Радавец, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу:   — З праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі краіны азнаёміўся адразу ж, як яго надрукавалі ў сродках масавай інфармацыі. Як лідар буйнога прафесійнага саюза адразу звярнуў увагу на дапаўненне ў артыкул пяты,...

Подробнее »

Акцыя “Наш жывёлавод”

17-01-2022 Просмотров:329 Житковичский

Акцыя “Наш жывёлавод”

Выконваючы абавязкі старшыні абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Галіна Салавей падчас наведвання Жыткаўшчыны сустрэлася з перадавымі жывёлаводамі ААТ “Тураўшчына”. У лепшых працаўнікоў галіны гаспадаркі засталося нямала станоўчых эмоцый. Усе яны за дасягненне добрых вытворчых паказчыкаў у рамках акцыі “Наш жывёлавод”...

Подробнее »

Юбиляр Иван Егорович Хомченко

05-01-2022 Просмотров:475 Житковичский

Юбиляр Иван  Егорович Хомченко

90–летие со дня рождения Ивана ЕгоровичаХомченко - уважаемого в Житковичском районе человека.        Восемь лет Иван Егорович отработал секретарем партийной организации совхоза "Люденевичи".Это была счастливая пара его жизни, здесь он встретил свою вторую половинку – супругу Антонину.Создали семью, родили детей.       После...

Подробнее »

Безопасность и быт на производстве

27-12-2021 Просмотров:253 Житковичский

Безопасность и быт на производстве

Председатель Житковичской районной организации профсоюза работников АПК Владимир Иванович Радовец совместно с главным правовым инспектором обкома профсоюза Валерием Николаевичем Армушевичем  и главным техническим инспектором Игорем Анатольевичем Хрупкиным провели мониторинг состояния охраны труда, соблюдения трудового законодательства в организациях агропромышленного комплекса. Были посещены...

Подробнее »

СТАРТ РЕСПУБЛИКАНСКОЙ АКЦИИ «ПРОФСОЮЗЫ – ДЕТЯМ» В ЖИТКОВИЧСКОМ РАЙОНЕ

22-12-2021 Просмотров:253 Житковичский

СТАРТ РЕСПУБЛИКАНСКОЙ АКЦИИ «ПРОФСОЮЗЫ – ДЕТЯМ» В ЖИТКОВИЧСКОМ РАЙОНЕ

В преддверии новогодних праздников в рамках Республиканской акции «Профсоюзы – детям» председатель Житковичской районной профсоюзной организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса Владимир Радовец посетил Житковичский государственный профессиональный лицей, где поздравил учащихся, попавших в нелегкую жизненную ситуацию, с наступающими праздниками.                          Владимир...

Подробнее »

Встреча профсоюзных лидеров с учащейся молодежью

22-10-2021 Просмотров:319 Житковичский

Встреча профсоюзных лидеров с учащейся молодежью

Во время Республиканской акции “Здравствуй, первокурсник!” по традиции в сентябре-октябре проходят встечи с учащейся молодежью. В этот раз лидеры профсоюзного движения посетили студентов учреждения образования “Житковичский профессиональный лицей”. К учебе в этом году приступили три группы на базе 9 классов и...

Подробнее »

Квест-игра "Мы за безопасность"

21-10-2021 Просмотров:368 Житковичский

Квест-игра "Мы за безопасность"

С 18  октября по всей Гомельской  области проходят мероприятия по предупреждению пожаров и гибели людей от них в жилищном фонде в рамках республиканской акции «За безопасность вместе!». УО «Житковичский государственный профессиональный лицей» тоже присоединился к республиканской акции. Проведён ряд мероприятий в...

Подробнее »

Республиканская акция «Здравствуй, первокурсник!»

01-09-2021 Просмотров:284 Житковичский

Республиканская акция «Здравствуй, первокурсник!»

Председатель Житковичского районного профсоюзного комитета работников агропромышленного комплекса Владимир Радовец принял участие в линейке в УО «Житковичский государственный профессиональный лицей». В своем выступлениионподчеркнул ролью профсоюзной организации в учебной и трудовой деятельности учащихся, в рамках Республиканской акции «Здравствуй, первокурсник!», вручил руководству...

Подробнее »

І двухтысячны намалот па сілах

26-08-2021 Просмотров:307 Житковичский

І двухтысячны намалот па сілах

Урачыстасцю ў акцыянерным таварыстве “Тураўшчына” напрыканцы мінулага тыдня завяршылі ўборку каласавых у нашым рэгіёне.  Мерапрыемства атрымалася надзвычай пазітыўным. Мясцовым хлебаробам і гасцям было чаго радавацца. На толькі што ўбраным палетку роўны строй сельгастэхнікі. Абмалочаная ніва аж стракаціць ад рознакаляровых яркіх...

Подробнее »

В полку экипажей-тысячников прибыло!

13-08-2021 Просмотров:276 Житковичский

В полку экипажей-тысячников прибыло!

До кульминации жатвы-2021 остаются считанные дни. В районе ещё несколько экипажей пересекли отметку в тысячу намолоченных тонн зерна. Отличились и водители, перевёзшие с полей более тысячи тонн нового урожая.   В минувшую пятницу, прямо на хлебную ниву ОАО «Туровщина» приехали председатель Гомельского...

Подробнее »

Дабро дабром адгукнецца

22-12-2020 Просмотров:263 Житковичский

Дабро дабром адгукнецца

Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ў ліку першых далучыўся да навагодніх добрачынных акцый. Яго лідар Уладзімір Радавец разам састаршынёй раённага аб’яднання прафсаюзных арганізацый Уладзімірам Гулютай днямі наведаліся ў прафесійны ліцэй, каб павіншаваць навучэнцаў, якія апынуліся ў нялёгкай жыццёвай сітуацыі. Да...

Подробнее »

Тысяча за плечами

19-08-2020 Просмотров:271 Житковичский

Тысяча за плечами

В Житковичском районе уборочная кампания близется к концу. С успехами на хлебной ниве тружеников ОАО «Туровщина» поздравили исполняющий обязанности председателя райисполкома, первый его заместитель Николай Пьявко, директор предприятия Раиса Страх, а также председатель райкома профсоюза работников АПК Владимир Радовец.    Механизаторам:...

Подробнее »

Вручение профсоюзных билетов молодым специалистам

11-10-2019 Просмотров:394 Житковичский

Вручение профсоюзных билетов молодым специалистам

Председатель Житковичского районного комитета профсоюза работников АПК Радовец В.И. вручает профсоюзные билеты молодым специалистам, прибывшим в район.  

Подробнее »

В Житковичах был организован футбольный турнир

11-10-2019 Просмотров:468 Житковичский

В  Житковичах был организован футбольный турнир

В нем принимали участия команды из Житкович, Турова и Ельска. Турнир проводился в память передового механизатора КСУП "Белев", который был депутатом Верховного Совета БССР, кавалером орденов «Знак Пашаны» и «Рабочего красного знамени». Победителями стали гости из Ельска. Проигравших тут не...

Подробнее »

Тысячники Житковщины

21-08-2019 Просмотров:476 Житковичский

Тысячники Житковщины

      Коллектив ОАО «Туровщина» Житковичского района отметил  событие  - чествование работников жатвы преодолевших тысячный рубеж по намолоту и перевозке зерна.    

Подробнее »

Лучший механизатор по Житковичскому району

30-11-2018 Просмотров:502 Житковичский

Лучший механизатор по Житковичскому району

       Житковичский райком профсоюза АПК совместно с председателем первичной профсоюзной организации ОАО «Туровщина» поощрил лучшего механизатора по Житковичскому району на зяблевой вспашке – машиниста-тракториста Венгуру Виктора Владимировича который вспахал 386 га на тракторе МТЗ 30-20, плуг ППО 8,40.

Подробнее »