Поле КСУП “Саўгас “Кармянскі” ў вёсцы Ворнаўка сёння было ў цэнтры ўвагі. 

 

Тут сабраліся самыя галоўныя героі сезона сбору ўраджая. Супрацоўнікі сельскагаспадарчага прадпрыемства прымалі віншаванні з традыцыйным для Беларусі святам Зажынак. Словы павагі і ўдзячнасці за іх нялёгкую працу і пажаданні добрага ўраджаю прагучалі ад старшыні Кармянскага раённага Савета дэпутатаў Таццяны Шэхцер і ад намесніка старшыні Кармянскага райвыканмама, кіраўніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктара Лашкевіча.

 

Абрадавыя зажыначныя спевы, зажынанне першага снапа і ўручэнне яго дырэктару КСУП “Саўгас “Кармянскі” Арцёму Печкурову распачалі жніво. А перад тым сярод механізатараў і гасцей падзялілі каравай са збожжа мінулага года. Камбайны выйшлі ў поле. Наперадзе іх чакае галоўная падзея гэтага лета – ўборачная кампанія.

64abeac54ab42 IMG 0153

 

64abeaa768f51 IMG 0138

64abeaa333c53 IMG 0104

 

Татьяна Кулакова, фото Елены Лещенок

Газета «Зара над Сожам»