У беларускіх аграрыяў час “зялёнага” жніва. Няма больш важнай і неадкладнай работы ў сельскіх працаўнікоў, чым нарыхтоўка кармоў. Першы ўкос шматгадовай травы, як вядома, толькі пачатковы этап нарыхтоўкі кармоў, і будзе працягвацца да глыбокай восені.
КСУП “Запаветы Ільіча” адно з буйных у раёне сельхазпрадпрыемстваў па пагалоўю буйнай рагатай жывёлы: іх налічваецца 2500, таму і кармоў патрэбна шмат. За першы і наступныя ўкосы гаспадарка плануе нарыхтаваць 11000 тон сенажу і 1000 тон сена.
– На гэтыя мэты аддадзена 2000 гектараў зямлі, задзейнічаны дзесяць адзінак тэхнікі, – распявадае дырэктар гаспадаркі Людміла Гарошка. – На сённяшні дзень работы вядуцца на палетках Грабава. Тут жа ў населеным пункце закладваюцца першыя траншэі. Ужо нарыхтавана 1200 тон зялёнай масы: закладзена адна яма, другая – амаль поўная.
Людміла Мікалаеўна не хавае: планы на першы ўкос былі больш смелыя. Складаная выдалася сёлетняя вясна для аграрыяў, нізкія начныя тэмпературы, адсутнасць дажджоў доўгі час – фактары, якія паўплывалі на рост расліннасці. Сёння, галоўнае праводзіць скошванне на якасным узроўні, граматна закладваць сенаж. Дырэктар запэўнівае: у гаспадарцы нямала робіцца для дасягнення выніку. Сельгаснікі працуюць зладжана, разумеюць адказнасць, не лічацца з асабістым часам.
У гэтым журналісты раёнкі палеткі разам са старшынёй раеннай арганiзацыii прафсаюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Аленай Галеняй, пераканаліся пабываўшы на кармавых палетках. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, праца па загатоўцы зялёнай масы не спынялася. Працэс наладжаны дэталёва: пакос, адвозка, трамбоўка – кожны выконваў сваю функцыю ў складзеным працоўным ланцужку. Нягледзячы на бесперапынны працоўны рытм, нам удалося пагутарыць з механізатарам Яўгенам Макоўскім.
– На нарыхтоўцы кармоў задзейнічаны з першага чэрвеня, прытым першы сезон на новай для мяне тэхніцы. Працуем увесь светавы дзень: з 8 да 20 гадзін. Сам родам з Вялікіх Сялюціч. Падвоз да месца працы арганізаваны. Наконт умоў працы – пытанняў да кіраўніцтва няма. Шчыруем з настроем і разуменнем важнасці справы. Уражай травы месцамі радуе, але бываюць участкі, дзе зямля не аддала сваю моц”.
Работу на зямлі малады чалавек добра ведае. У свой час пасля заканчэння Грабаўскай школы ад гаспадаркі прайшоў навучанне на вадзіцеля і застаўся на малой радзіме. Аграрый кажа: працы не баюся, душа ляжыць да ўсіх работ у полі. Проста трэба старацца і ўсё атрымаецца.
Механізатары разумеюць, што ад хуткага і якаснага правядзення ўборкі траў залежыць, якімі будуць у гаспадарках малочныя і мясныя прывагі, а значыць дабрабыт землякоў.
Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара