Рэспубліканскі суботнік на Брагіншчыне праходзіць арганізавана і масава. Сёлета жыхары раёна асаблівую ўвагу ўдзяляюць гістарычна значымым месцам. З улікам палітычнай сітуацыі, якая складваецца вакол нашай краіны, гэта вельмі важна. Моладзь павінна ведаць гераічнае мінулае свайго народа, памятаць пра яго подзвіг, ахвяры, якія ён прынёс на алтар Перамогі.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Раман ЦЕСЛЯНОК:
– Удзел у такіх мерапрыемствах аб’ядноўвае і згуртоўвае калектывы. Агульная праца на карысць роднага краю – гэта не толькі ўклад у развіццё раёна, але і захаванне добрых традыцый, выхаванне ў маладога пакалення павагі да гістарычнага мінулага. Год міру і стварэння, як падкрэсліў Прэзідэнт, павінен стаць працягам Года гістарычнай памяці. Мы мір мацуем добрасумленнай працай, каб заўтрашні дзень быў паспяховы. І ў адрозненне ад Украіны, Польшчы, краін Балтыі, дзе зруйноўваюць помнікі салдатам і афіцэрам савецкай арміі, захоўваем мемарыялы, наводзім парадак на брацкіх могілках, прыцягваем увагу да іх юнакоў і дзяўчат.
Прафсаюзныя актывісты і на гэты раз задзейнічаны на вуліцы Камсамольскай г.п. Брагіна, дзе знаходзяцца брацкая магіла і абеліскі ў гонар воінаў-вызваліцеляў.
Ніна Сінілова
Фота Раман Цеслянок