На Петрыкаўшчыне стала добрай традыцыяй з боку раённага прафсаюзнага руху наведваць удзельнікаў жніва непасрэдна на палях.

Увесь мінулы тыдзень стаяла спякота. Такое надвор’е для тых, хто задзейнічаны ва ўборачнай кампаніі – вялікае выпрабаванне. Падтрымаць камбайнераў, механізатараў, вадзіцеляў буйнагабарытнай тэхнікі вырашылі прафсаюзы Петрыкаўшчыны. Старшыні Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Усціновіч-Насека, раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Алена Галеня наведалі палеткі КСУП “Запаветы Ільіча”. Грамадскія лідары падзякавалі землякам за іх нялёгкую, але такую патрэбную працу і ўручылі бутыліраваную ваду.

– Улічваючы ўмовы надвор’я, жніво для нашых механізатараў праходзіць нялёгка. Пагэтаму наш прэзент – чыстая і халодная вада. Няхай гэты нязначны падарунак падыме сяльчанам настрой і надасць упэўненасць – прафсаюзы пра іх памятаюць і заўсёды побач, – канстатавала Вольга Уладзіміраўна.

У сваю чаргу Алена Фёдараўна таксама выказвала ўдзячнасць аграрыям, пажадала добрага настрою і паспяховага жніва. Было адзначана, што дадзеная акцыя не апошняя, яна будзе праводзіцца для аграрыяў Петрыкаўшчыны пакуль ідзе ўборачная кампанія.


Механізатары былі прыемна ўражаны праяўленай увагай. Карыстаючыся магчымасцю работнікі сельгаспрадпрыества абмеркавалі з прадстаўнікамі прафсаюзаў надзённыя пытанні, выказалі пажаданні. Адпачыўшы за размовай, мужчыны прыступілі да сваёй працы, якая скончыцца толькі познім вечарам.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

 

 

  • Бета

Бета-функция