Сёння на сваёй канферэнцыі прааналізавалі мінулагоднюю дзейнасць члены прафпярвічкі ААТ “Тураўшчына”.

06

Са справаздачай на мерапрыемстве выступіла яе старшыня Наталля Вакульчук. Кіраўнік ячэйкі, а сёння яна аб’ядноўвае амаль тысячу працаўнікоў акцыянернага таварыства, падрабязна спынілася на той ролі прафсаюза па абароне сацыяльных, працоўных і грамадзянскіх правоў, сацыяльных інтарэсаў работнікаў калектыву.
Наталля Анатольеўна закранула ў дакладзе такія аспекты дзейнасці грамадскай арганізацыі, якія тычацца выканання калектыўнага дагавору, арганізацыі культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, аздараўлення, бяспекі і аховы працы, іншых пытанняў, падтрымкі ветэранаў. З даклада вынікала, што па ўсіх пазіцыях прафкам “Тураўшчыны” спрацаваў нядрэнна, таму ад дэлегатаў атрымаў станоўчую адзнаку.
 

01

Паспяховасць у рабоце пярвічкі адзначылі і старшыні Гомельскага абкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Касінскі і раённага аб’яднання прафарганізацыі Уладзімір Гулюта.

03

04

05

08
Закончылася мерапрыемства ўзнагароджваннем найбольш старанных рупліўцаў і ветэранаў гаспадаркі.
Сяргей БЕЛКА