У Брагіне адбыўся мітынг-рэквіем, прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, адбыўся каля брацкай магілы воінаў-вызваліцеляў. Пачаўся ён у 11.45. Па закліку сэрцаў сюды прыйшлі прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, духавенства, грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюзнага руху, падрастаючага пакалення, міратворцы, жыхары райцэнтра.
Намеснік старшыні райвыканкама Іна Міхаленка падкрэсліла, што гэтая дата назаўжды застанецца не толькі як трагічны, напоўнены жалобай дзень, але і як прыклад мужнасці, самаадданасці і бясстрашша нашых продкаў. Іх подзвіг будзе жыць у вяках.
Галина ШЕВЧЕНКО
Фото автора