Удзел у справаздачна-выбарчай канферэнцыі раённай прафсаюзнай арганізацыі аграрыяў прымалі старшыні Гомельскага абкама прафесійнага саюза працаўнікоў АПК Сяргей Касінскі і раённага аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір Гулюта.
На канферэнцыі новым лідарам райкама грамадскага аб’яднання, дарэчы, аднаго з буйнейшых па колькасці членаў у раёне, абраны Анатоль Ермаковіч, які да гэтага часу працаваў у структурах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Анатоль Анатольевіч з’яўляецца ўраджэнцам Жыткаўшчыны. Таму будзем спадзявацца, што ён прыкладзе ўсе свае веды і прафесійныя навыкі на абарону сацыяльных правоў працаўнікоў згаданай галіны.
Нагадаем, раней раённую прафсаюзную арганізацыю работнікаў АПК узначальваў Уладзімір Радавец, які пакінуў пасаду ў сувязі з выхадам на заслужаны адпачынак.
По материалам районной газеты “Новае Палессе”