У студзені бягучага года каманда адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельхлебапрадукт» у складзе капітана каманды генеральнага дырэктара Вячаслава Кудраўца, удзельніц Галіны Стрыбук, Наталлі Дзягелевіч, Святланы Бялесты, а таксама старшыні прафкама Аляксандра Комара прыняла ўдзел у інтэлектуальнай тэлевіктарыне «Веды ў кубе» на тэлеканале «Беларусь 3».
У дадзенай тэлевіктарыне спаборнічалі 5 аматараў беларускай мовы, якія таксама цікавяцца гісторыяй Беларусі і культурай роднага краю.
Кожнаму з каманды гульцоў задаваліся па тры пытанні з розных галін мовазнаўства, культуры, гісторыі. Тры чалавекі, якія набралі найбольшую колькасць балаў, былі запрошаны ў фінал і сустрэліся адзін на адзін з вядучай Аленай Трацэнка ў гульнявой студыі.
Пераможцам, які паспяхова пераадолеў ўсе этапы гульні, у гэты раз стаў старшыня прафкама АЛЯКСАНДР КОМАР. Віншуем!
Аўтар тэксту і фота Аляксандр Комар