Уборачная – гэта не толькі працоўныя будні, але і ўрачыстыя моманты, калі пачэсныя госці рады павіншаваць тых, хто гэта заслужыў.
Душэўныя ўшанаванні перадавікам аказалі: старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў Аляксандр Машкароў, дырэктар гаспадаркі Аляксандр Краўчанка, прафсаюзны лідэр галіны АПК Хойніцкага району Святлана Марчанка, прадстаўнікі райсельгасхарчу.
Сакрэт поспеху нашых хлебаробаў просты: працаваць так, каб не было сорамна перад самім сабой, ганарыліся бацькі і жонка з дзецьмі.
Сціплыя тысячнікі прызналіся, што не ставілі мэту абавязкова заняць лідэрскія пазіцыі:
– Проста працуем добрасумленна, імкнемся адзін аднаго не падводзіць. Калі разумееш і бачыш, што твае старанні ацэньваюцца – вельмі прыемна. І, зразумела, ганарымся быць першымі ў раёне!
Бета-функция
Бета-функция
Бета-функция
Бета-функция
Бета-функция