Карэспандэнты «ПН» разам са старшыней Петрыкаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Аленй Галеня наведалі палеткі ААТ «Пціч-Агра» ў час дастаўкі гарачага харчавання, прыгатаванага работнікамі сталовай Петрыкаўскага ПМС.
-Штотыднёвае меню для нашых аграрыяў разнастайнае: боршч, суп, катлета, падліўка, кашы, бульба. І гэта не поўны спіс, — дзеліцца раздатчыцца ААТ «Пціч-Агра» Алена Коль.- Абавязкова да гарбаты або кампоту прапануюцца хлебабулачныя вырабы. Дарэчы, работнікі сталовай самі выпякаюць булачкі.
На палетках “кухню” чакаюць. Карэспандэнты «ПН цікавяцца настроем механізатараў і просяць падзяліцца меркаваннем наконт харчавання:
– Кормяць нас добра. Я нават не магу сказаць, якія стравы мне больш падабаюцца. Усё, што прапануюць работнікі сталовай Петрыкаўскага ПМС прыгатавана смачна, – дзеліцца Андрэй Кісялевіч.
– Прывозяць усё гарачае, духмянае. Дзякуй за такія абеды. Такое харчаванне напаўняе сіламі і прыдае жаданне працаваць, — уступіў у размову Валерый Самбук.
Яшчэ адзін факт: поўны кошт абеду складае ад 6 да 7 рублёў. Гаспадарка для сваіх работнікаў аплачвае 50 % ад кошту.
Жадаем нашым аграрыям настрою і добрага надвор’я. Дзякуй вам за працу на зямлі!

Газета «Петрыкаўскiя навiны»
Марыя Тамко
Фота аўтара
