Сёння на палетках ААТ «Чалюшчавічы»  ў чарговы раз віншавалі хлебаробаў-тысячнікаў. Дадзенае сельгаспрадпрыемства дэманструе лідыруючыя пазіцыі ва ўборачнай кампаніі і ўносіць важкі ўклад у каравай Петрыкаўшчыны

Павіншаваць хлебаробаў прыехалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько, якая знаходзіцца з рабочым візітам на Петрыкаўшчыне, намеснік дырэктара Петрыкаўскага РУ Аляксандр Пінчук, першы намеснік старшыні райвыканкама Алег Козінец, дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Ракіцкі, старшыні раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Алена Галеня, чалюшчавіцкія артысты.

На сённяшнюю раніцу пераадолелі тысячную мяжу намалоту збожжа сямейны экіпаж Руслана Качэлі і Валянціны Зубар, механізатар Мікалай Палуян.

Хлебаробы акрамя слоў падзякі, кветак, дыпломаў пераможцаў атрымалі ад райвыканкама і прафсаюзаў грашовыя ўзнагароды і сертыфікаты, дэпутат Палаты прадстаўнікоў уручыла падарунак сямейнай пары.

Святлана Собалева. Фота аўтара