Сваіх тысячнікаў на палетку паблізу Каўпак-гары ўшаноўвалі сёння ў БК-АГРА ААТ “Чалюшчавічы”

Па стане на 16 жніўня па намалоце зерневых, зернебабовых культур і рапса сярод экіпажаў камбайнераў у гаспадарцы лідзіруюць : Уладзімір Леанідавіч АКУЛЬЧЫК і Дзяніс Ігаравіч АКУЛЬЧЫК якія на “КЗС-1218” убралі 341 гектар плошчы і намалацілі 1001,2 тону збожжа.

Руслан Сяргеевіч КАЧЭЛЯ, які на “КЗС-1218” убраў 401 гектар плошчы і намалаціў 1144 тоны збожжа.

Ігар Іванавіч ХАРЛАНЧУК і Уладзімір Сяргеевіч КОЗІНЕЦ, якія на “КЗС-1218” убралі 356 гектараў плошчы і намалацілі 1015,9 тон збожжа.Сярод вадзіцеляў на адвозцы зерневых і зернебабовых культур, рапса – Сяргей Уладзіміравіч САЎЧАНКА, які на “МАЗ-555142” перавёз 1275,3 тон збожжа.

Са словамі віншаванняў да прысутных на палетку механізатараў звярнуўся кіраўнік раёна, які падзякаваў работнікам сельгаспрадпрыемства за якасную добрасумленную працу і пажадаў не спыняцца на дасягнутым.

— Ваша права — падмурак харчовай бяспекі краіны. Дзякуй, паважаныя, за старанне, адказнасць і годныя вынікі. Не спыняйцеся на дасягнутым, памятайце: якасна і своечасова ўбранне з палеткаў зерне — аснова моцнай гаспадаркі, раёна і краіны. А таксама, кожны з вас гэта добра разумее, і вашага ўласнага дабрабыту.

Ад раннага выканаўчага камітэта аграрыям-тысячнікам ўручаны кветкі, лісты Падзякі і грашовыя прэміі.

Дырэктар БК-АГРА ААТ “Чалюшчавічы” Сяргей Ракіцкі ўпэўнены, што сённяшнія паказчыкі – не мяжа, кожны з ушанаваных сёння механізатараў здольны на большае.

– Шаноўныя, разлічваю, што сёлета мы абавязкова ўшануем тых, хто намалоціць і перавязе не адну тысячу тон, а з улікам кукурузы ў нас будуць і трох-, і чатырох-, а можа нават і пяцітысячнікі, — пазначыў Сяргей Мікалаевіч і ўручыў лідарам жніва грашовыя прэміі.

Па добрай традыцыі гаспадаркі экіпажы-тысячнікі адзначаюцца прэміямі і ад кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, і прафсаюзнага камітэта.

Лідар прафсоюзнага руху аграпрамысловай галіны раёна Алена Галеня шчыра падзякавала механізатарам за годныя вынікі і пажадала сямейнага даррабыту, надзейнай падтрымкі родных і блізкіх, высокіх намалотаў і годных заробкаў.

Ад галіновага прафсаюза камбайнеры-тысячнікі атрымалі грашовыя прэміі, а іх камбайны ўпрыгожылі вымпелы “Лідар жніва-2025”.

Не абышлі ўвагай механізатараў-тысячнікаў і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый.

Так, старшыня раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» Наталля Ходзька і грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Галіна Казак павіншавалі работнікаў хлебнай нівы з дасягненнем годнага выніку.

Быць тысячнікаў — пачэсна. Па працы — і пашана. Ад прадстаўнікоў грамадскасці героям жніва ўручаны каштоўныя падарункі.

Галiна Казак

 фота аўтара.

 Газета «Петрыкаускiя навiны»