Працоўны дзень аграрыяў ААТ «Чалюшчавічы» пачаўся з прыемных сюрпрызаў: на мехдвары гаспадаркі прайшло ўрачыстае ўшанаванне перадавікоў уборачнай кампаніі.

Павіншавалі хлебаробаў з уручэннем грашовай прэміі дырэктар прадпрыемства Сяргей Ракіцкі, старшыня прафсаюза работнікаў АПК, адзначыўшы: калі ў калектыве ёсць вось такія работнікі – умелыя, неабыякавыя да справы, то ў гаспадаркі ёсць будучыня.

Цёплыя словы і заслужаныя ўзнагароды знайшлі сваіх герояў.  Сярод іх:
Уладзімір Акульчык, старшы камбайнер ААТ «Чалюшчавічы»;
Андрэй Несцярчук, вадзіцель на адвозцы зерневых і зернебабовых культур ААТ «Чалюшчавічы»;
Руслан Качэля, машыніст бульдозера Петрыкаўскага рудаўпраўлення.
Прыемна бачыць, як калійшчыкі прыходзяць на дапамогу аграрыям, дэманструючы адказнасць і працавітасць як у шахце, так і на полі.

Пажадаем нашым хлебаробам спрыяльнага надвор’я і высокіх намалотаў!

Марыя Тамко. Фота аўтара

Газета «Петрыкаўскiя навiны»