Расказвае Наталля БРАІМ, казначэй пярвiчнай прафсаюзнай арганiзацыi КСУП «Судкова»:

– У цюльпанавую казку – сялянска-фермерскую гаспадарку «Знаходка Палесся» была арганізавана экскурсія турыстычнай кампаніяй. Куды трапіла і я. Гэта сапраўдная цюльпанавая сталіца, і самая найбуйнешая ў Беларусі! Мільёны цюльпанаў на 20 гектарах, розных гатункаў і колераў. З Хойнік ехаць туды доўга, аднак варта!

Галоўны плюс: нафатаграфавалася сярод цюльпанаў на год наперад – чырвоных, жоўтых, фіялетавых, аранжавых, белых. Вось сюды трэба прыязджаць за прыгожым кантэнтам – у аграгарадок Тышкавічы. Уваход у «Знаходку Палесся» платны, каштуе 50 рублёў у буднія дні і 75 – у выхадныя і святы. Папярэдні запіс на наведванне цюльпанавых плантацый не патрабуецца. Білеты прадаваліся ў парадку жывой чаргі. Адзінае шкада, што з-за кліматычных умоў прыгажосць цюльпанаў парадавала турыстаў толькі 2 тыдні.

Дарэчы, знаходзіцца сярод чароўных цюльпанаў можна роўна гадзіну. У лакацыях яшчэ ёсць яркі рэквізіт накшталт ружовай ванны, ровара і вялікага люстэрка. Разглядала здымкі з Інстаграма беларусаў, выбірала загадзя ракурсы і паспела запланаваць паездку. І была ўражана сакавітымі краявідамі!

Аграгарадок Тышкавічы апошнім часам называюць беларускай Галандыяй. Усё з-за вялізных цюльпанавых палёў, якія заквітаюць увесну і вабяць да сябе аматараў яскравых выглядаў з усіх куткоў краіны.

Цюльпаны распасціраюцца амаль на кіламетр у даўжыню, выклікаючы непераадольнае жаданне рабіць сэлфі.

Атрымала незабыўныя эмоцыі ад гэтага падарожжа ў Іванаўскі раён. Жывое палатно з цюльпанаў – неверагоднае відовішча. Прайсціся па квітнеючых рознакаляровых палях – казка!

Фото Натальи Браим. Текст Виктории Мороз

Газета «Хойнiцкiя навiны»