Карэспандэнты “Петрыкаўскіх навін” разам са старшынёй раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК Аленай Галеня наведалі палеткі ААТ “Пціч-Агра” ў час дастаўкі гарачага абеду механізатарам. Сказаць дакладней: маніторынг пачаўся з кафэ “Бяседа” Петрыкаўскага аграсэрвісу, дзе повар Марына Майнуленка рыхтуе абеды для аграрыяў. У зладжанным ланцужку пасяўной i уборачнай кампанii харчаванне працаўнiкоў палеў вельмi важнае звяно. А работнiкаў сельскагаспадарчых сталовак на цалкам законных асновах можна лiчыць удзельнiкамi сезонных палявых работ.

— Добры работнiк – сыты работнiк. Стараемся накармiць аграрыяў добра i смачна.
– Сёння на абед прыгатаваны гарохавы суп, грэчка, дамашняя каўбаска і кісель, – адзначыла Марына Юр’еўна.
Каля 11.30 да “Бяседы” падыйшоў транспарт ААТ “Пціч-Агра” з раздатчыцай Русланай Ельмановіч і накіраваўся на палеткі гаспадаркі.

На палетках “кухню” чакаюць. У гэтым мы пераканаліся ў час размовы з механізатарамі ААТ “Пціч-Агра”.
– Упэўнены, што мае словы падтрымаюць усе мае калегі: абеды смачныя, прыгатаваныя з душою. Прывозяць стравы гарачыя, духмяныя.  Дарэчы, заўсёды раздатчыца прапануе дабаўкі, – дзеліцца трактарыст Аляксандр Марозька. – Важна адзначыць, што гаспадарка аплачвае 80% ад кошту абеду. Прыкладны кошт харчавання на дзень у разліку на аднаго чалавека складае каля двух беларускіх рублёў. Працаўнiкi палеў адзначаюць, што такi падыход да арганiзацыii харчавання кiраунiцтва гаспадаркi, прафсаюзнага камiтэта вельмi зручны.

Як адзначыла  раённы прафсаюзны лiдар АПК Алена Галеня, ва ўсiх гаспадарках раёна атрымлiваюць гарачыя абеды. I грамадская арганiзацыя трымае такое важнае пытанне на кантролi.

СОБАЛЕВА СВЯТЛАНА,  фота аўтара.

Газета «Петрыкаускiя навiны