Сёлета вясна выдалася надзвычай ранняя і цёплая: надвор’е спрыяла хуткаму росту азімых культур. Таму і жніво пачалося даволі рана. На полі шчыруюць хлебаробы. Толькі робяць перадых для прыемнага моманту – узнагароджвання.

Колькасць тысячнікаў з кожным днём расце. І сёння з’явілася адразу шэсць перадавікоў з КСУП “Судкова”. Адказныя, добрасумленныя і мэтанакіраваныя. Два экіпажы намалацілі па адной тысячы тон зерня: Рыгор Пархоменка і Васілій Лагвіненка, таксама Уладзімір Чудакоў і Алег Курыленка. Сярод вадзіцеляў лепшыя Фёдар Ефіменка і Фёдар Канапелька.

“Хлеб – наша ўсё! Без хлеба мы ніхто, таму яго трэба прыбраць даапошняга зярнятка, каб быць упэўненымі ў заўтрашнім дні. Зерне ўрадзіла, наліўное. Працаваць адно задавальненне. У дапамогу – разумная тэхніка. Канешне, радуе, што госці нас віншуюць, тады яшчэ больш крылы паднімаюцца, хочацца новых перамог на ўборачнай”, – падкрэслівае тысячнік Рыгор Пархоменка.

 

Фото  и текст Виктории МОРОЗ.

 

 

  • Бета

Бета-функция