Карэспандэнты “Петрыкаўскіх навін“ наведалі палеткі бліз вёскі Зублішча Колкаўскага сельскага Савета, дзе ў чарговы раз віншавалі аграрыяў ААТ «Чалюшчавічы» за выніковую працу.
Час, калі спелы колас напаўняе залатым збожжам бункеры камбайнаў і кузавы шматтонных машын, лічыцца галоўным у працоўным календары хлебаробаў.   Здавалася, зусім нядаўна палі яшчэ зелянелі – а вось ужо і прыспеў час збіраць новы ўраджай 2024 года!   

Раённы каравай фарміруюць задзейнічаныя на жніве камбайнеры,   вадзіцелі,    механізатары.    А самы важкі ўклад   робяць   тыя,   хто   першым намалаціў альбо перавёз тысячу тон   самага   каштоўнага  грузу.

Вось   імёны   герояў сённяшняга  свята: Мікалай  Марціновіч,  Уладзімір  Акульчык, Аляксей  Манееў, Анатоль  Сярапін,   Сяргей  Саўчанка,   Андрэй  Несцярчук, Аляксандр Яцук.
Павіншаваць перадавікоў прыбылі старшыня раённага выканаўчага камітэту, дырэктар сельгаспрадпрыемства, старшыня Петрыкаўскай раеннай прафсаюзнай арганiзацыi аграпрамысловага комплексу Алена Галеня.
Як адзначыў у сваім прывітальным слове кіраўнік раёна: дзякуючы такім працавітым людзям і далей будзе багатым і шчодрым наш з вамі стол.

Святлана Собалева. Фота аўтара

Па матэрыялам газеты “Петрыкаўскія навіны“