У палку тысячнікаў на Хойнікшчыне прыбаўленне.

Сёння адразу пяць працавітых і адказных хлебаробаў КСУП “Судкова” прымалі віншаванні і ўзнагароды ад кіраўніцтва свайго калектыву, а таксама прадстаўнікоў райсельгасхарчу і лідара галіновага прафсаюза Святланы Марчанкі.

Вось імёны нашых герояў: камбайнеры Сяргей Любанец, Дзмітрый Мартыненка і Леанід Гарашчанка, якія намалацілі звыш 1000 тон збожжа. А таксама вадзіцелі Максім Крысенка і Аляксандр Мастабай, якія перавезлі запаветную тысячу тон.

Ад калектыву мужчыны атрымалі і сімвал уборачнай кампаніі – духмяныя караваі.

Фото  и текст Алеси ЯЧИЧЕНКО