Імёны Ігара Іванавіча Харланчука і Уладзіміра Сяргеевіча Козінца сёння афіцыйна ўпісаны ў летапіс жніва-2026! Экіпаж з БК-АГРА ААТ «Чалюшчавічы» пераадолеў важную псіхалагічную і працоўную мяжу — мужчыны намалацілі больш за 1000 тон збожжа!
Нашы камбайнеры-тысячнікі прымаюць віншаванні!

Прама на палетку, сярод залатых ніў, адбылася цёплая і ўрачыстая цырымонія ўшанавання хлебаробаў. Каштоўныя падарункі, грашовыя прэміі і словы ўдзячнасці героі дня прымалі ад кіраўніка сельгаспрадпрыемства Сяргея Ракіцкага.

Не застаўся ў баку і галіновы прафсаюз: Алена Галеня падтрымала перадавікоў грашовымі прэміямі, яркімі кветкамі і лістамі падзякі за іх нястомную і важную працу.
Дзякуй за хлеб на стале, майстры сваёй справы! Хвала вам, хлебаробы! Раён ганарыцца сваімі героямі!
Галiна Казак, фота аўтара
Газета «Петрыкаускiя навiны»
