Іван Аляксандравіч Мажар упэўнена ўвайшоў у лік тысячнікаў раёна. Сваю працоўную славу мужчына здабыў не ў полі, а на зернесушыльным комплексе ЗСК-30.
На сённяшні дзень ён якасна дапрацаваў ужо амаль 1300 тон збожжа! Важнасць гэтай працы цяжка пераацаніць, бо своечасова і надзейна захаваць ураджай — гэта такі ж подзвіг, як і сабраць яго з палетка. Ад кіраўніцтва — павага і пашана, ад прафсаюза — падзяка і прэмія! Старшыня прафсаюза работнікаў АПК Алена Галеня, адзначыўшы: калі ў калектыве ёсць вось такія работнікі – умелыя, неабыякавыя да справы, то ў гаспадаркі ёсць будучыня.
Галiна Казак, фота аўтара
Газета «Петрыкаўскiя навiны»
