Карэспандэнты «ПН» разам са старшынёй Петрыкаўскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексуАленай Галеня  наведалі палеткі ААТ «Пціч-Агра» ў час дастаўкі  гарачага харчавання, прыгатаванага работнікамі сталовай Петрыкаўскага ПМС.

-Штотыднёвае меню  для нашых аграрыяў разнастайнае: боршч, суп, катлета, падліўка, кашы, бульба. І гэта не поўны спіс, — дзеліцца раздатчыцца ААТ «Пціч-Агра» Алена Коль.-  Абавязкова да гарбаты або кампоту прапануюцца хлебабулачныя вырабы. Дарэчы, работнікі сталовай  самі выпякаюць булачкі.

На палетках “кухню” чакаюць. Карэспандэнты «ПН цікавяцца настроем механізатараў і просяць падзяліцца меркаваннем наконт харчавання:

– Кормяць нас добра. Я нават не магу сказаць, якія стравы мне больш падабаюцца. Усё, што прапануюць работнікі сталовай Петрыкаўскага ПМС прыгатавана смачна, – дзеліцца Андрэй Кісялевіч.

–  Прывозяць усё гарачае, духмянае.  Дзякуй за такія абеды. Такое харчаванне напаўняе сіламі і прыдае жаданне працаваць, — уступіў у размову  Валерый  Самбук.

Яшчэ адзін факт: поўны кошт абеду   складае  ад 6 да 7 рублёў. Гаспадарка для сваіх работнікаў аплачвае 50 %  ад кошту.

Жадаем нашым аграрыям  настрою і добрага надвор’я. Дзякуй  вам за  працу на зямлі!

Марыя Тамко.Фота аўтара

«Петрыкаўскiя навiны»