Тысячнікі сёння зацанілі!
З асабістай перамогай віншавалі аграрыяў ААТ “Веляцін Агра” (трох камбайнераў і аднаго вадзіцеля): Аляксандра Кудрыцкага і Аляксандра Лаўрусенку, Рамана Філіпенку, Мікалая Зайца.
І ў КСУП “Эксбаза “Стралічава” з’явіліся першыя лідары ўборачнай (экіпаж і два вадзіцелі). Вось іх імёны: Сяргей Лобан і Геннадзій Вараненка, Леанід Чэркас і Аляксандр Ходас.
Як адзначаюць хлебаробы, тысячная мяжа – гэта толькі пачатак. Наперадзе яшчэ шмат работы ў полі. Асабліва для Рамана Філіпенкі, бо ён адзін у экіпажы, памочніка няма:
– Я сам не мясцовы, працую ў Брагіне вадзіцелем у пракуратуры. А на жніво перасаджваюся за штурвал камбайна. Грошы лішнімі ніколі не будуць. Дух спаборніцтва паміж намі крыху ёсць, але працуем без зайздрасці. Цяпер трымаем курс на другую тысячу! Разам мы дружная каманда, і добрыя вынікі таму атрымліваюцца!
Фото и текст Виктории МОРОЗ