Сёння Петрыкаўшчына святкуе «Дажынкі-2026». У аграгарадок Навасёлкі з’язджаюцца найлепшыя працаўнікі ніў, каб атрымаць заслужаныя ўзнагароды за сваю нястомную працу і важкі ўклад у агульны каравай і харчовую бяспеку нашага краю. Навасёлкі сустракаюць гасцей у поўным бляску!

Прывітальны адрас абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўручаны Дзмітрыем Паляковым, намеснікам старшыні Гомельскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, старшыні райвыканкама Яўгенію Шкробату.

Ганаровай граматай Гомельскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны:Бялько Аляксандр, трактарыст-машыніст ААТ «Чалюшчавічы».
Падзяка Гомельскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу аб’яўлена:
Моўку Сяргею, намесніку па вытворчасці ААТ «Чалюшчавічы»;
Кавальчук Святлане, кухару ААТ «Навасёлкі».
Падзяка Петрыкаўскага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу аб’яўлена:
Цягельніку Сяргею, старшаму камбайнеру ААТ «Навасёлкі»;
Акульчыку Уладзіміру, старшаму камбайнеру ААТ «Чалюшчавічы»;
Чычыкайлу Ігару, старшаму камбайнеру ААТ «Навасёлкі»;
Кісялевічу Андрэю, старшаму камбайнеру ААТ «Пціч-Агра».
У сваёй прамове Дзмітрый Палякоў выказаў шчырую падзяку ўсім працаўнікам вёскі за іх нялёгкую, але такую важную і ганаровую працу. Ён падкрэсліў, што дзякуючы прафесіяналізму, адказнасці і самаадданасці мясцовых аграрыяў раён забяспечыў важкі ўклад у агульны каравай краіны і гарантаваў харчовую бяспеку.

Галiна Казак, фота аўтара
Па матэрыялах газеты «Петрыкаускiя навiны»
