Бацька і сын Аляксандр і Аляксандр з КСУП “Імя І.П. Мележа” ўжо другі сезон працуюць у тандэме. У мінулым годзе ім крыху не хапіла тон да тысячы.

Як прызналіся хлебаробы, тое, што яны адна сям’я, вельмі дапамагае за штурвалам камбайна. Бацька сына пахваліць (калі гэтага заслужыў), часам і прычуханца можа даць (па-добраму). Малодшы Аляксандр слухае родзіча, бо ўборачную трэба правесці якасна. Дарэчы, і сам камбайн аграрыі лічаць за напарніка. Пакуль тэхніка іх у полі не падводзіць.

Падарункі тысячнікі сёння атрымалі ад прадстаўнікоў райсельгасхарчу, прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, БРСМ, гаспадаркі.

– Віншую вас. Няхай гэта будзе пачаткам вялікага поспеху. Няхай вам пакарыцца самая вялікая вяршыня. Каб на раённых “Дажынках” вас ушаноўвалі як сапраўдных герояў, – пажадала хлебаробам дырэктар КСУП “Імя І.П. Мележа” Святлана Кузменка

Фото  и текст Виктории МОРОЗ.