Конкурс праводзіцца з мэтай распаўсюджвання перадавога вопыту для павышэння паказчыкаў узнаўлення статку ў сельгасарганізацыях раёна.
На базе аграгарадка Пціч прайшоў раённы конкурс “Лепшы работнік па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы”.
Конкурс праводзіцца з мэтай распаўсюджвання перадавога вопыту для павышэння паказчыкаў узнаўлення статку ў сельгасарганізацыях раёна. Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі сельскагаспадарчага прадпрыемства “Гомельдзяржплемпрадпрыемства”, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Петрыкаўскага райвыканкама, Петрыкаўскага філіяла “Гомельдзяржплемпрадпрыемства”, члены раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага кампексу, удзельнікі конкурсу.
Пачаўся конкурс з тэарэтычнай часткі.
Падчас другой, практычнай часткі конкурса “Лепшы работнік па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы”, майстэрства ўдзельнікаў журы ацэньвала па ўменні правільна падрыхтаваць сваё працоўнае месца, інструменты, вызначыць якасць матэрыялу пад мікраскопам, а таксама правільна весці адпаведную дакументацыю.
Пры падвядзенні вынікаў конкурса “Лепшы работнік па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы” ўдзельнікаў чакалі прыемныя моманты. Старшыня раеннай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Алена Галеня ўручыла Удзячнасці за шматгадовую і добрасумленную працу ў сельгасарганізацыях раёна Галіне Боўсун, Людміле Бязгінавай з ААТ “Курыцічы”, Вользе Кастаронак з ААТ “ Чалюшчавічы”.
Для абвяшчэння вынікаў конкурсу на сцэну была запрошана генеральны дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства “Гомельдзяржплемпрадпрыемства” Алена Койпаш. Па выніках набраных балаў дыплом III ступені быў уручаны Галіне Гурыневіч – УП “Палессе-Аграінвест”, II ступені – Уладзіміру Нежэўцу з ААТ “Чалюшчавічы”. Прадстаўляць Петрыкаўшчыну на абласным этапе конкурсу будзе ўладальнік дыплома I ступені Іван Брынявец з ААТ “Агра-Ляскавічы”.
Віншуем пераможцаў!
Ад раеннай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі матэрыяльнае заахвочанне.
У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікаў конкуруа і гасцей раёна сваёй творчасцю парадавалі ўдзельнікі калектыва «Асока» Пціцкага СДНТ.
Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара
