На палях гаспадарак раёна ў гэтыя вясновыя дні закладваецца падмурак будучага ўраджаю. Раннія яравыя зереневыя ўжо пасеяны, пасаджана бульба, на апошніх гектарах вядзецца подкормка азімых зерневых і рапсу паўторна. На ўчастках, якія былі падтоплены, аграрыі размяшчаюць насенне кукурузы. У такі напруджаны час падтрымаць вяскоўцаў спяшаюцца прафсаюзныя лідары. Падзяку, прэмію Іван Давідзенка з ААТ “Камарынскі” атрымаў ад абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

01

 

02

03

     Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Людміла Дубіна накіравалася ў іншыя ААТ, каб падзякаваць вяскоўцаў за сумленную працу. У адкрытае акцыянернае таварыства “Імя Жукава” прыехала вечарам. Механізатары ў гэты час яшчэ на палетках, іх працоўны дзень доўжыцца дацямна. У тым ліку і ў Станіслава Шкурко. Па ўзгадненні з дырэкцыяй гаспадаркі Людміла Анатольеўна ўручыла яму ліст з падзякай і канверт з грашыма.

     Наступны маршрут – у ААТ “Брагінаграсэрвіс”, да Аляксандра Зараніка, які вызначыўся на сяўбе. Ад прафсаюзнага лідара вопытны механізатар атрымаў падарунак. Да слова, мэтай яе візіту ў ААТ было не толькі ўшанаванне лепшых, але і знаёмства з умовамі працы, быту працаўнікоў вёскі. Ніякіх прэтэнзій наконт арганізацыі гарачага харчавання, забеспячэння спецвопраткай не пачула.

     Таксама віншаванні і падарункі прымалі ад старшыні райкама Сяргей Сідарок і Аляксей Іотчанка з ААТ “Пераможнік”, Сяргей Чыгарэўскі і Дзмітрый Пастухоў з ААТ “Малажынскі”, Петр Ефіменка і Сяргей Дрозд з ААТ “Чамярыскі”.

  Ніна СІНІЛАВА

Людміла ДУБІНА

Газета «Маяк Палесся»