Днямі працаўнікоў ААТ “Агра-Ляскавічы” з падзякамі і грашовымі прэміямі завітаў старшыня абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Касінскі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод”.

02

03

04

05
Сяргей Міхайлавіч падзякаваў аграрыям за нялёгкую працу.”Тое, што сёння мы наведалі ваш калектыў, паказвае –тут працуе насамрэч згуртаваная каманда, якая атрымлівае годны вынік. Шчырая праца жывёлаводаў з’яўляецца апошнім звяном у ланцугу складанага сельскагаспадарчага вытворчага працэсу, які пачынаецца з аграномаў і механізатараў на загатоўцы кармоў, ветэрынараў і заатэхнікаў у справе захавання здароўя жывёлы, павелічэнні пагалоўя статку. Дзякуй вам за плённую працу па захаванні харчовай бяспекі рэгіёна і краіны” – адзначыў Сяргей Касінскі. Затым пачалася цырымонія ўзнагароджання, у час якой падзякі ад абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК атрымалі як жывёлаводы, так і іх калегі, што працуюць поруч дзеля агульнай справы: аператары машыннага даення, слесары, ветэрынарны ўрач і заатэхнік.

06

07

08

10


Да слоў віншаванняў далучыўся выконваючы абавязкі дырэктара гаспадаркі Міхаіл Булыга, пажадаўшы здароўя і дабрабыту жывёлаводам і іх сем’ям. “Акрамя падзякі за плённую працу ёсць нагода павіншаваць адну нашу работніцу з не менш цудоўнай датай – свой дзень нараджэння адзначае адказны работнік, што прымае расцёлы ў нашых буронак – Ніна Курчыцкая”.

 

09 

Пасля віншаванняў прадстаўнікі прафсаюзнага руху селі за салодкі стол, каб пагутарыць з аграрыямі ў неафіцыйнай абстаноўцы.
Як паведаміла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Галеня, рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод” прадугледжвае наведванне ўсіх сельгаспрадпрыемстваў Петрыкаўшчыны і ўзнагароджанне лепшых прадстаўнікоў жывёлагадоўчай галіны.

01

 

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.