Старшыня Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Шчэрбак, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Алена Галеня на мінулым тыдні правялі маніторынг сельгаспрадпрыемстваў Петрыкаўшчыны па пытанню арганізацыі гарачага харчавання работнікаў у час пасяўной кампаніі.
У зладжаным ланцужку пасяўной кампаніі харчаванне механізатараў — вельмі важнае звяно. – Кіраўнікі гаспадарак раёна старшыні прафсаюзных пярвічак загадзя, з пачаткам вясны, прадумалі алгарытм ахопу механізатараў гарачым харчаваннем, прадугледзелі ўсе моманты, каб падчас правядзення вясенне-палявых работ не было збояў па дадзенаму пытанню, – паведаміла інфармацыю лідар прафсаюзаў работнікаў АПК Алена Галеня. – На сённяшні дзень ва ўсіх гаспадарках праведзена адпаведная праца і харчаванне арганізавана, згодна патрабаванняў, з захаваннем санітарных норм і правілаў.
Алена Фёдараўна паведаміла, што амаль ва ўсіх населеных пунктах працэс прыгатавання ежы адбываецца ў абсталяваных, маючых годныя тэхналагічныя магчымасці сталоўках устаноў аддзела адукацыі. Гатовыя блюды развозяцца на палеткі ў спецыяльных кантэйнерах. Для падвозу харчавання ў гаспадарках прадугледжаны неабходны транспарт. Абходзіцца абед работніку прыкладна 0,42 – 0,50 рублёў, з якіх 70 – 90 % аплачвае гаспадарка.
– Намі зроблены аналіз меню хлебаробаў, цікавіліся ў саміх аграрыяў пра якасць прыгатавання і іх кулінарныя прыхільнасці. На рацыён, прыгатаваныя абеды нараканняў мы не пачулі нідзе і самі засталіся задаволеныя ўбачаным: порцыі па выніку атрымоўваюцца прыстойнымі, работнікі сталовых імкнуцца прыгатаваць абед з душой, смачна і па-хатняму накарміць кожнага, – зазначыла Алена Фёдараўна. – А наконт, якім стравам працаўнікі аддаюць перавагу – ўсё традыцыйна: боршч, бульба, макароны,мясные вырабы, выпечка.
Пытанне харчавання і яго якасці, па словах Алены Фёдараўны, будзе знаходзіцца на кантролі. Ад увагі і годнага стаўлення да цяжкай працы сельгаснікаў, у нейкай меры, залежыць і будучы каравай.
Святлана СОБАЛЕВА.