На тыднi адбылася сумесная паездка журналiста «Хойнiцкiя навiны» з старшыней районнай прафсаюзнай арганiзацыi работнiкау АПК Ганнай Вяргейчык.

Не ўсе могуць вытрымаць такі напружаны рытм работы ў жывёлаводстве, часам без выхадных і святочных дзён.

Андрей Миненко 01

Канешне, як гэта пакінуць каровак на волю лёсу? Яны ж есці хочуць таксама кожны дзень. «Даглядаць патрэбна буронку так, быццам яна твая», – адзначае Андрэй Міненка з аддзялення «Грачыхіна» КСУП «Імя І.П. Мележа». Мужчына ведае пра што гаворыць, бо ён неаднаразова станавіўся лепшым сярод аператараў па вырошчванню буйной рагатай жывёлы старэй шасцімесячнага ўзросту.Прафесіі жывёлавод не здраджвае ўжо 30 гадоў. Прывык прачынацца рана і позна заканчваць паўсядзённыя клопаты. У хатняй гаспадарцы – трусы і куры. Прызнаецца, што кароў яму пакуль тут хапае – цэлых чатыры сараі. Гэтымі ўмелымі і працалюбівымі рукамі Андрэй Міхайлавіч зараз выхоўвае 530 галоў маладняку. Самая цяжкая з «падапечных» важыць 485 кг.У Грачыхіна знаходзяцца буронкі ад 6 месяцаў, тут яны асемяняюцца, а затым адпраўляюцца на фермы ў Глінішча, Тунеўшчыну і Алексічы – там ужо дойны статак.«Як яшчэ і добры настрой заўсёды маеце?» – пытаемся ў субяседніка.– Інакш нельга. Бо калі буду хадзіць надзьмуты ўвесь дзень, каровы не пазнаюць» – усміхаецца Андрэй Міненка.

01

Далей, мы прыехалі на ферму ў Віць, дзе нас сустрэла жывёлавод Валянціна Судзенка. З самай раніцы жанчына на нагах, даглядае сваіх падапечных штодня, поіць свежым малаком, падсцілае салому. Адразу ж пытаемся ў субяседніцы, чаму так мала тут цялятак. Аказваецца, толькі да трох месяцаў яны жывуць у Віці, а далей «пераязджаюць» на комплекс у Храпкаў на дагадоўванне. Дарэчы, у гэтым годзе нарадзілася 30 цялятак. Усе здаровенькія. Работы хапае. Напрыклад, у абедзенную дойку Валянціна доіць кароў – у яе групе 40 галоў.

– Чытала такую навіну. Але гэты напітак яшчэ не давала. Маім маленькім дзіцяткам, як я іх называю, даспадобы пакуль малако. Асабліва Рыжыку, – усміхаючыся адказвае жанчына.

Дома, у Віці, Валянціну чакаюць родныя. Так склалася, што муж з сынам таксама працуюць у жывёлагадоўлі. Вось такі сямейны падрад. А каровы ёсць не толькі на рабоце – у хляве стаяць карміцелькі Марта з Зоркай.

Ганна Вяргейчык

Вікторыя МАРОЗ.