У ААТ “Пераможнік” скошана 82 % шматгадовых траў першага ўкосу пры сярэднераённым паказчыку 60 % (даныя на 8 чэрвеня).

03

 

04

Знаёмства з тымі, хто працуе на кармавым полі, пачалі з механічнай майстэрні. Тут каля свойго трактара з сеялкай завіхаўся Аляксандр Боркін, якому даручана сяўба шмагадовых траў. Ён – з праслаўленай дынастыі Боркіных: два дзядзькі і бацька таксама механізатары. Вопытныя, умелыя, адданыя роднай зямлі. Боркін-малодшы ні ў чым ім не ўступае.

     На некалькі хвілін на мехдвор заехаў і дырэктар “Пераможніка” Анатоль Панчанка. Калі нас у першую чаргу цікавіла нарыхтоўка кармоў, то кіраўніка сельгаспрадпрыемства, акрамя ўсяго, непакоіў стан спраў у жывёлагадоўлі, рамонт і падрыхтоўка памяшканняў да зімова-стойлавага перыяду, тэхнікі да жніва і інш. Ва ўрочышча “За садам” едзем з яго намеснікам Пятром Малочкам. Плошча каля 50 гектараў была затоплена вадой. Пася таго як вада сышла, вяскоўцы адразу прыступілі да ўборкі травасумесяў. У іх складзе – злакавыя (60%) і канюшына (40%).

02

 

01

     На сенажаці Мікалай Хінчынскі з 5 гадзін. Спачатку кладзе травы ў валкі на сена, а потым – для нарыхтоўкі сенажу. Падбірае і здрабняе іх на кормаўборачным камбайне КВК-800 Аляксандр Пацега, падварушвае зялёную масу граблямі Андрэй Савянок. Увесь светлавы дзень побач з імі дзяжурны “цягач” – так паміж сбой вяскоўцы называюць трактар К-700. У іншых ААТ такую тэхніку ўжо спісалі, а ў гэтым акцыянерным таварыстве “кіравец” яшчэ ў страі дзякуючы ўмелым рукам Васіля Боркіна. Пакуль ён патрэбен на гэтым участку, бо машыны, якія задзейнічаны на адвозцы здробненай масы, буксуюць. А потым Васіль Аляксеевіч будзе трамбаваць зялёнку ў траншэі, каб не парушаць тэхналогію закладкі.

     Па словах галоўнага агранома “Пераможніка” Сяргея Марчанкі, тут стараюцца прытрымлівацца тэрмінаў запаўнення траншэй: на кожную адводзіцца не больш трох дзён.

05

     Старшыня раённага прафсаюза работнікаў АПК Людміла Дубіна, якая праверыла медыцынскія аптэчкі ў механізатараў, яшчэ раз пераканалася, што ў “Пераможніку” ў гэтым пытанні поўны парадак. Забяспечаны працаўнікі АПК і спецвопраткай.

Ніна СІНІЛАВА

Фота Ірыны СТЫЧЫНСКАЙ

Газета «Маяк Палесся»